В сентябре, за полтора дня был снят и за два дня смонтирован и озвучен 10-и минутный фильм "Стрекоза". Автор сценария и режиссер - Мария Кошель. В ролях: Вера Бурлак, Адам Шостак, Лёха Чыканас, Матильда Шторр, Костусь Жибуль. Фильм был снят рамках фестиваля "Киноварка" при поддержке белорусской телекомпании "Карамболь".

В съемках "Стрекозы" принимали участие все артисты кабаре + к ним примкнул известный пефомансер-эстет Адам Шостак. В основу фильма легло анонимное стихотворение девочки-школьницы из сборника (стихотворение заимствовано из сборника «Рукописный девичий рассказ», М., 2002 г., сам стих датирован 1993 г.). Перевод стихотворения на белорусский сделан Верой Бурлак. Перевод сценария - Виктор Жибуль. К стишку прилагается сценарий первоначальный (в последствии был подвергнут изменениям).

Сцэнар

Пакой, дзе Сьвета зьдзейсьніла самагубства. Ніякіх сьлядоў таго, што адбылося. Усе акторы, занятыя ў фільме, у сваёй звычайнай вопратцы сядзяць і п’юць гарбату, вядуць сяброўскую гутарку. Уключаюць ноўт-бук. Камэра сыходзіць у ноўт-бук.

Я да ўсіх зьвяртаюся сябровак:
Адкладзіце справы да сьвятла.
Мой расказ паслухайце суровы,
Як дзяўчынка на сьвеце жыла.

На ўзьлеску галоўная гераіня Сьвета (Вера Жыбуль; апранутая ў мужчынскі чорны гарнітур з чорным матыльком і ў белай кашулі, без макіяжу) сустракае высокіх госьцяў. Гэта пяць элегантных дам у паркалёвых сукенках. Галовы дам упрыгожаны капелюшамі, рукі, шыі і грудзі – кідкай біжутэрыяй. Дамы інспэктуюць нейкі архітэктурны аб’ект. Гэта закінуты будынак з шыльдачкай “Кіно”. (Усіх дам граюць мужчыны.) Яны какетнічаюць, пляткараць, капрызяць, інспэктуюць, штосьці жвава абмяркоўваюць.

Хлопец (Виктор Жибуль), дзяўчынка (Вера Бурлак)

Яна сябравала з хлопцам
І, між іншым, вельмі даўно.
Любіла добрыя вочы,
Любіла хадзіць у кіно.


Слева направо: Лёха Чыканас, Адам Шостак, Виктор Жибуль

Была дзяўчынкаю простай,
Як усе мы, як ты і я,
Як зоркі, позірк вачэй
І голас усіх званчэй.
Яе хлапцы паважалі,
Любілі вочы яе,
Нават пісьмы пісалі
І звалі яе Страказа.


Светка-Стрекоза (Вера Бурлак), Олег (Адам Шостак), оператор Артем Прядко и Лёха Чыканас

Калі ж у вершы гаворка заходзіць пра Натальку (яе граю я. – М.К.), у кадры Алег (імпазантная бляндынка ў паркалёвым; грае Адам Шостак) ляжыць на лаўцы ў летуценнай позе. На сьпінцы той самай лаўкі сядзіць Наталька – дзяўчына ў мужчынскай вопратцы (майка-алькагалічка, шырокія шэрыя трусы, чорныя шкарпэткі, адна зь якіх дзіравая). Наталька брутальна паліць “Беламор”. Сцэна з дамамі-інспэктаркамі заканчваецца кадрам: уздоўж дарогі, па траве ідзе маленькі хлопчык, у яго на сьпіне – празрысты заплечнічак з плястмасавай гароднінай.
А Наталька часьцей і часьцей
Зазірала ў вочы Алегу.
Алег спачатку хаваў ад Сьветкі,
Абыходзіць пачаў Сьветчын дом.
З Наталькай часьцей усё гуляў,
А пра Сьветку ён забываў.
Гублялася Сьветка ў здагадках,
Рашыла, што хворы ён.


Олег (Адам Шостак)

Для яе засталося загадкай,
Чаму Наталькі няма даўно.
І вось Страказа ля парога
Стаіць і не рашаецца зайсьці,
Стукае…
Выйшла жанчына (напэўна, мама яго).
Яна спытала:
“Наташа?” – “Не, Сьвета”.
Сьвета цяжка ўздыхнула.
Пахіснулася, вочы закрыла.
Сьвета прыходзіць дадому да Алегавай мамы. Мама – кабета гадоў 50-ці, у ядвабным пэньюары. Усю ейную галаву закрывае плеценая белая маска, пакінутыя толькі адтуліны для вачэй і роту (пародыя на касмэтычную маску з пляцэнты). На зваротным шляху за Сьветай увязваецца чарцянё ў чырвоным плеценым камбінэзоне (Кастусь Жыбуль). Сьвета ў сябе дома. Піша разьвітальны ліст, зводзіць рахункі з жыцьцём і, у працэсе пакутніцкай сьмерці, ператвараецца ў страказу. Сьвеціна мама ня надта засмучаецца, яна больш захоплена сваім кавалерам. Мама апранута ў пяшчотнага колеру пэньюар. Аднойчы-двойчы ў гэтай сцэне мільгае чарцянё.

Ня ведала, як дадому ляцела,
Кусаючы губы да крыві:
“Не! Не! Ня трэба! Ўсё жарт!
Усё гэта няпраўда! Хлусьня!”
Бо яго кахала жахліва я,
А ён мне здрадзіў, ну дык што,
Ня буду замінаць ім абодвум,
Я ня вартая Наталькі яго.
І жыць мне ня варта, ня варта,
Жыла я адно для яго.
Яна паперу схапіла,
Яму напісаўшы пісьмо,
І ў сэрца сабе ўванзіла,
Быццам джала вужа,
Востры канец нажа.


Тимур Миткевич (фото-консультант), Лёха Чыканас, Адам Шостак, Виктор Жибуль

“О Божа, ня трэба,
Я не хачу паміраць.
Алег мой – сьвятло.
Нашто… страказа?”
Тут забегла маці:
“Сьветачка, падыміся!
Што з табою? Кроў?
Ах, дочачка, прачніся!”
Але Сьвета ўсё так і ляжала
І дыхаць ужо перастала.
На яе крывавых грудзях
Пасівелая з гора маці рыдала.
З белым тварам, у белай сукні
І ў вэлюме белым
Ляжала ў труне Страказа.
Першым разам з вачэй Алега
Выцекла сьляза:
“Ну Сьвета, расплюшчы вочы,
Я дурань, сяджу безь цябе, буду жыць –
Не, жыць я ня буду! Я ня буду жыць!”
Тут падышла яе маці.
Цямнела ў вачох сьляза:
“Вось, -- сказала: “Алег, пісала
Сьвятлана мая – Страказа”.
Алег разгарнуў паперку,
Апошнюю вестку яе чытаў.
І сьлёзы ліліся з вачэй.


Хлопец (Виктор Жибуль)

“Мой мілы Алег,
Я зараз памру,
Але ведай: цябе аднаго я кахала.
І шчасьця жадаю табе і ёй.
І здрады няхай ня будзе
У будучыні тваёй”.
Пахаваньне “Страказы”. На белым ложку ляжыць загорнутае ў цэляфан, быццам у кокан, цела Сьветы. Вусны дзяўчыны нафарбаваны ярка-чырвоным. Ля Сьвецінага ложку ў шэраг стаяць ці сядзяць і рыдаюць пяць ужо вядомых нам дам. Яны ў чорных элегантных сукенках з глыбокім дэкальтэ, драпаваных чорным цюлем. На галовах дам – чорныя з вэлюмам капелюшы. Дамы выціраюць сьлёзы яркімі каляровымі хусьціначкамі. Чарцяня бегае побач. Узьлесак. На палянцы стаяць столік і крэсла, як у кавярні. За столікам сядзіць Алег, ізноў у паркалёвай сукенцы. Алег вывучае мэню. Ён адчувае сябе выдатна, можа, толькі крышачку больш неспакойна, чым звычайна. Да Алега падыходзіць афіцыянт (звычайны, у белай кашулі і чорных штанах, у чорным матыльку). Алег штосьці замаўляе. На стале зьяўляецца талерка, на якой прыгожа выкладзена гародніна. Алег спрабуе пакаштаваць перац, потым кукурузу, потым бакляжан… але… гародніна плястмасавая! У жаху Алег ускоквае, бяжыць па траве. Наступны кадр – Алег трапляе пад машыну (падаць можна і ў траву, непасрэдна перад сабою, паралельна дарозе).
І пабег Алег да дарогі,
Раптам рэзка падкаціла таксі.
Рып тармазоў, як апошні плач.
І губы шапнулі: “Страказа, прабач”.


























































































Читайте также

  • Душа-то поет…
  • НАША ПИВА
  • С этого все начиналось…



  • Последние новости


    План занятий

    Обучение детей от года до 3 лет плаванию, как правило, проходит в три этапа. На первом этапе ребенок должен адаптироваться к воде, избавиться от страха перед глубиной, неизвестной средой. Намного проще дети привыкают к бассейну, где есть бортики, вода теплая и прозрачная. Чуть сложнее дети адаптируются к открытым водоемам с темной и прохладной ...
    Читать далее »

    Гимнастика от 2 лет до 2 лет 6 месяцев

    1. Самостоятельная ходьба. 2. Бег вдогонку за взрослым или к взрослому в разном темпе. 3. Руки вверх, потянуться – «деревья большие большие», развести руки в стороны. 4. Ходьба по доске, приподнятой над полом на 15–20 см. 5. Приседания. 6. Подъем туловища с опорой на ладони в положении лежа на животе. 7. Хлопк...
    Читать далее »

    Проблема: ожоги, ушибы, травмы

    Немного повзрослев, ребенок начинает интересоваться источниками огня, что чревато ожогом. При незначительном ожоге необходимо поврежденный участок тела поместить под холодную проточную воду, а затем обработать антиожоговым аэрозолем. В период выздоровления применяют массаж, который способствует улучшению лимфо– и кровотока. В резуль...
    Читать далее »

    Проблема: плоскостопие

    Когда ребенок начинает ходить, его первые шаги могут быть омрачены плоскостопием. К сожалению, если эта болезнь наследственная, то волнения вполне обоснованны. И здесь без посещения детского врача ортопеда не обойтись. Его рекомендации относятся к укреплению подошвенного свода стопы вашего ребенка. Костная структура стопы ребенка ...
    Читать далее »

    Рефлекторные движения

    Рефлекторные гимнастические упражнения, В основе которых лежат врожденные двигательные рефлекторные реакции, проводятся первые три пять месяцев жизни ребенка, когда еще не утрачены безусловные двигательные рефлексы – «автоматическая походка», ладонно ротовой рефлекс, хоботковый рефлекс, сохранение равновесия, защитно оборонительные рефлексы. Рефлекторные гимнасти...
    Читать далее »

    Техника выполнения: растирание

    Прямолинейное растирание Выполняется концевыми фалангами одного или нескольких пальцев. Движение проводится прямолинейно одной рукой или обеими, иногда с отягощением. Круговое растирание Проводится с помощью круговых движений концевыми фалангами одного или нескольких пальцев. Кисть располагается с опорой на основании ладони, а манипуляции выполняют в сторону мизинца одной рук...
    Читать далее »

    Проблема: пупочная грыжа

    Пупочная грыжа – это патологическое состояние, в котором через несколько расширенное пупочное кольцо происходит выпячивание брюшины, сальника и даже кишечника. Причина заболевания следующая: вследствие дефекта передней брюшной стенки и пупочного кольца проявляется округлое или овальное выпячивание. Чаще факторами, провоцирующими повышение внутрибрюшного давления, являются кашель, запоры ...
    Читать далее »